Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

МАЯ РАДЗІМА- БЕЛАРУСЬ

Дата: 21 октября 2014 в 21:10, Обновлено 8 февраля 2024 в 16:08

Мова з яўляецца універсальным сродкам зносін паміж людзьмі і іх мысліцельнай дзейнасці, спосабам пазнання навакольнай рэчаіснасці, у шырокім сэнсе слова -грамадска-гістарычнага вопыту чалавецтва. У выніку маўленчага выхавання дашкольнік фарміруецца як носьбіт і, у пэуным сэнсе, творца роднай мовы - моўная асоба. Моўная асоба фаміруеца непарыўна пад уздзеяннем развіццёвага патэнцыялу моўнага асяроддзя і спецыяльна арганізованнага навучання.
Навучанне роднай мове ў Беларусі ажыццяўляецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі, якую можна характарызаваць як руска-беларускае блізкароднаснае двухмоўе, дзе беларуская мова толькі пачынае займаць месца, якое належыць ёй па праву.
Для большасці маленькіх дзяцей першай мовай, якую яны чуюць ад родных, на якой яны вучацца размаўляць з маленства зяўляецца руская і, як гэта не сумна, вельмі рэдка сустрэнешь сёння сям<sup>,</sup>ю, у якой размаўляюць на беларускай мове. Але гэта яшчэ паўбяды. Самае горшае - гэта тое, что шмат сямей не лічаць беларускую мову роднай і з маленства фарміруюць ў дзяцей негатыўныя адносіны да роднай мовы.
Трэба ратаваць беларускую мову, якая зусім скора можа застацца толькі у кнігах, калі мы не будзем навучаць падрастаючае пакаленне роднай мове.
Давайце сэрцам прызнаем адну простую ісціну: дзеці – людзі як і мы, дарослыя. Больш таго, яны – наша надзея, наш гонар, наш галоўны клопат. А яшчэ яны – нашы суддзі, настаўнікі і нашчадкі. Яны толькі ростам маленькія, а маюць амаль усе якасці дарослых. У іх, як і ў прыроднай вясёлцы, – розныя колеры: аранжавы, чырвоны, блакітны, зялёны, фіялетавы, жоўты, сіні.
Не старайся больш дарма –
іншых колераў няма.
Распраўляе крылцы пчолка,
зелянее збажына.
Загарэлася вясёлка –
будзе добрая вясна.
Так напісаў у 1957 годзе ўпершым нумарыВясёлкіадзін з пачынальнікаў гэтага дзіцячага часопіса, патрыярх беларускай літаратуры Сяргей Грахоўскі. І тым самым як бы вызначыў магістральны накірунак для новага выдання.
Вясёлка на небе пасля першага дожджыку з громам – прадвесніца добрай вясны. Дык жа “Вясёлка” для нашых дзетак-пралесак павінна ззяць усімі сваімі колерамі мудрай педагогікі.
Мы, хто сёння шчыруе ў “Вясёлцы”, ганарымся, што “нарадзіў” часопіс для дзяцей Васіль Вітка – класік беларускай дзіцячай літаратуры, першы адказны рэдактар часопіса. Свае творы ўжо ў першыя нумары прапанавалі Васіль Хомчанка, Усевалад Краўчанка, Алесь Якімовіч, Андрэй Александровіч, Эдзі Агняцвет, Ядвіга Бяганская, Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Няхай, Мікола Гамолка, Пятрусь Макаль, Алесь Бачыла, Пятро Рунец, Авяр’ян Дзеружынскі, Іван Грамовіч, Міхась Калачынскі… На жаль, нікога ўжо няма на гэтым свеце, усе ў вечнасці, у школьных падручніках. Якія творцы, якія майстры слова!..
“Вясёлка” – адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стала жаданым і любімым маленькімі чытачамі.
А для тых, хто працаваў у ім, гэта была праца сэрца. Васіль Вітка аддаў “Вясёлцы” сямнаццаць гадоў жыцця. Яго змянілі галоўныя рэдактары – Еўдакія Лось, Анатоль Грачанікаў, а ў 1978 годзе на гэту пасаду быў прызначаны я (Уладзимир Ліпскі).
Усе мы прытрымліваемся тых накірункаў у працы, якія склаліся пры Васілю Вітку. У нас тры асноўныя задачы:
навучыць дзяцей любіць сваю Радзіму;
прывіць ім любоў да роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры;|
паспрыяць, каб дзеці нашы ўмелі шанаваць людзей, якія цярпліва выводзяць іх на жыццёвыя пуцявіны.
Усё гэта разам і ёсць тая нацыянальная ідэя, увасабленне якой у душы і сэрцы дзяцей робіць іх сапраўднымі патрыётамі.
Шмат гадоў “Вясёлка” прабіваецца да дзяцей сваёй першай жывой крынічкай з настойлівай просьбай:любіце Беларусь! Гэтай любові прысвечаны лепшыя творы паэтаў і празаікаў, конкурсныя працы нашых чытачоў. Мы падрыхтавалі пяць кніжак выбраных твораў нашых аўтараў. Кніжкі так і называюцца: “Вясёлка”. Гэта – своеасаблівыя падручнікі для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.
У сугучнасці з першай мы вырашаем і другую задачу. Бо як жа любіць сваю Радзіму, не ведаючы роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры, традыцый, свят, сваёй сям’і, сваёй краіны? Вясёлкаўцы цярпліва, з году ў год, пракладваюць першую сцяжынку да сэрцаў сваіх чытачоў. Простым, дасціпным словам верша, казкі, апавядання, жарта, лічылкі, загадкі мы падказваем дзецям, што беларуская мова прыгожая, напеўная, багатая. Ну, ніколечкі не горшая за англійскую, нямецкую, французскую.
Вось некаторыя старонкі  часопіса "Вяселка":
                                  Вандроўка па Дняпры
Дняпро, або Днепр, а ў старажытнасці — Барысфен, — адна з самых вялікіх рэк у Еўропе. Па сваёй даўжыні саступае толькі Волзе, Дунаю і Уралу. Злучае паміж сабой тры славянскія краіны – Расію, Беларусь і Украіну. Прапануем вам, дарагія сябры, далучыцца да нашай вандроўкі па беларускіх і рускіх гарадах, мястэчках і вёсачках, што месцяцца на берагах слаўнага Дняпра.
Лоеў 
У Х—ХІ стагоддзях на Замкавай гары існавала старажытнае паселішча дрыгавічоў. Аднак у гэтых мясцінах людзі сяліліся значна даўней, яшчэ да нашай эры. 
Рэчыца
У ваколіцах Рэчыцы ўпершыню ў Беларусі была знойдзена нафта. Рэчыца – буйны прамысловы цэнтр Гомельшчыны. У горадзе нарадзіўся знакаміты гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867 – 1934). 
Мілаград
Сёння Мілаград – звычайная вёска, але людзі жылі тут яшчэ ў старажытнасці, да нашай эры. Паселішча дало назву цэлай археалагічнай культуры бронзавага веку. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі напісаў аповесць “Мілаградскі конік”. 
Жлобін
У Жлобіне знаходзіцца найбуйнейшы ў Еўропе металургічны завод. 
Рагачоў
З Рагачова ў 1944 годзе пачалася аперацыя “Баграціён”, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 
Быхаў
Да нашых дзён захаваўся Быхаўскі замак, збудаваны ў ХVII стагоддзі гетманам Вялікага Княства Літоўскага Янам Каралем Хадкевічам. Сёлета ў Быхаве пройдзе Дзень беларускага пісьменства. 
Магілёў
У Магілёве нарадзіўся Ота Юльевіч Шміт – славуты матэматык, астраном, геафізік, палярны даследчык. У яго гонар названы востраў у архіпелагу Паўночная Зямля ў Расіі. 
Шклоў
Жыхары Шклова лічаць свой горад “сталіцай агуркоў” Беларусі. У 2007 годзе тут усталяваны помнік агурку. 
Орша
У Оршы нарадзіўся выдатны беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч, творы якога любяць і ў Расіі. Ён пісаў творы не толькі для дарослых, але і для дзяцей. Ці чыталі вы казкі Уладзіміра Караткевіча? 
Смаленск
У 1910 годзе на хутары Загор’е, непадалёк ад Смаленска, нарадзіўся знакаміты расійскі паэт Аляксандр Твардоўскі, бацька якога меў радаводныя карані ў Беларусі. У Смаленску ўстаноўлены помнік паэту і герою самай вядомай паэмы — Васілю Цёркіну.
Дарагабуж
У Дарагабужы знаходзіцца найвялікшы глобус у Еўропе – вышыня яго 12 метраў, дыяметр – 10 з паловай метраў, а важыць ён больш за 11 тон. 
Бачарова – невялічкая вёска, каля якой бярэ выток Дняпро.
ВЕРШ "ДЗВЕ МОВЫ"
Мой тата нарадзіўся ў Курску,
А мама – родам з-пад Гальшанаў.
Гаворыць тата мой па-руску,
На беларускай мове – мама.
Дзве мовы сэрца мне галубяць,
Хоць словы ў іх не супадаюць.
Я з татам апранаю шубу,
З матуляй – футра апранаю.
Спадніцу – юбкой, а сукенку
Мой тата платьем называе.
Надзену капялюш – паненкай
Шыкоўна ў шляпе выглядаю.
Купляе татачка носки мне,
Матуля дорыць мне шкарпэткі,
І саграе мяне ў дзень зімні
І камізэлька, і жилетка.
Бягу да таты я ў сапожках,
А ў боціках лячу да мамы.
Заўжды ў сапожках цёпла ножкам,
Не сцюжна ў боціках таксама.
Пачнецца дождж – пад парасонам
Мы з мамаю ідзём дахаты
І бачым: пад зонтом ад дома
Спяшаецца насустрач тата.
Гаворыць тата мой па-руску,
Ды з часам болей прыкмячаю,
Што словы з мовы беларускай
За мною тата паўтарае –
Са мной ён мову вывучае!
КАЛІ  ВАМ СТАЛА  ЦІКАВА - ЗАХОДЗЬЦЕ НА САЙТ  ЧАСОПІСА  
Часопіс "Вясёлка" сумесна з выдавецтвам "Адукацыя і выхавання" стварылі праект. У серыі "Бібліятэка часопіса "Вясёлка" маленькія чытачы і іх бацькі знойдуць вершы, апавяданні, беларускія народныя і аўтарскія казкі, казкі народаў свету, нарысы, загадкі і скарагаворкі. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.